Спортивные успехи шумилинцев

Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
Паспяхова выступілі на першынстве вобласці па грэка-рымскай барацьбе обальскія барцы. У выхаванцаў Пятра Ганушчанкі шэсць прызавых месцаў: першымі сталі Уладзіслаў Грачухін (вагавая катэгорыя 59 кг), Вадзім Грачухін (53 кг) і Кірыл Драздоў (35 кг); другія месцы ў Уладзіслава Грыбкова (59 кг) і Аляксандра Храмцова (47 кг). Кірыл Чухноў у вазе 53 кг заняў трэцяе месца.
* * *
Узняцца на п’едэстал змаглі браты Грачухіны на прадстаўнічым рэспубліканскім турніры па грэка-рымскай барацьбе, што праходзіў у Магілёве. Вадзім у вагавой катэгорыі 53 кг стаў другім, а Уладзіслаў у вазе 59 кг – трэцім.
Шашкі
У СШ №1 прайшоў першы раённы турнір па шашках. Сярод мужчын перамогу святкаваў Генадзь Язымаў (РЭС), другое месца ў Валерыя Палякова (камунгас), трэцім стаў Уладзімір Вярлоў (таварыства ратавання на водах). Сярод жанчын не было роўных Вользе Сыценка (Обальскі керамічны завод).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №90 ад 22.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *