Працягваецца спартакіяда сярод работнікаў арганізацый Шумілінскага раёна на прызы раённага аб’яднання прафсаюзаў

Новости Спорт, туризм

Раённая спартакіяда
Працягваецца  спартакіяда сярод работнікаў арганізацый Шумілінскага раёна на прызы раённага аб’яднання прафсаюзаў. Спаборніцтвы пройдуць па 11 відах спорту.

Ужо прайшлі гульні па мікрафутзале.
Сёння адбудуцца спаборніцтвы па валейболе (18.00, спартыўныя залы ФАЦа і СДЮШАР) і па настольным тэнісе сярод жанчын (18.00, ФАЦ).
Спаборніцтвы па астатніх відах спорту, а таксама фінал па валейболе пройдуць у суботу.
Урачыстае адкрыццё спартакіяды адбудзецца 30 лістапада ў Шумілінскай СДЮШАР у 10.00.
Падтрымаем сваіх калег!
Апублікавана ў №93 ад 29.11.2019 г.