Тише едешь – дальше будешь… Жизнь доказывает справедливость народной мудрости

Безопасность Общество

Не цісні на газ без патрэбы
У спорце хуткасць прыносіць славу і медалі. На дарозе хуткасць часта прыводзіць да інваліднага крэсла або да смерці. Чым вышэй хуткасць аўтамабіля перад сутыкненнем,  тым больш сур’ёзныя наступствы.  Сутыкненне на хуткасці 100 кіламетраў у гадзіну амаль не дае ніякіх шансаў выжыць, яно раўназначна падзенню з 21-павярховага будынка.
Вадзіцель не ўлічыў умовы надвор’я, перавысіў хуткасць, не справіўся з кіраваннем. Наступствы аварый трагічныя. Так, у канцы кастрычніка вадзіцель матацыкла “Ява” на вуліцы Кастрычніцкай г. п. Ушачы не выбраў бяспечную хуткасць руху,  наехаў на  лінію электраперадач. Ад атрыманых траўм і болевага шоку малады чалавек памёр на месцы аварыі.
У той жа дзень адбылася аварыя ў Міёрскім раёне. На аўтадарозе Полацк-Міёры-Браслаў вадзіцель “Рэно” таксама не выбраў бяспечную хуткасць руху, выехаў на сустрэчную паласу, затым на левую абочыну, дзе урэзаўся ў аўтапавільён дарожнага прыпынку. У выніку вадзіцель на месцы ДТЗ памёр.
У чарговы раз супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць вадзіцелям пра неабходнасць захавання хуткасных рэжымаў, пра асцярожнасць на дарогах і пра захаванне Правілаў дарожнага руху. Гэта ўратуе не адно чалавечае жыццё.
В. БУРЛАКОЎ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №90 ад 22.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *