В Шумилинском районе объявлен конкурс летописей ликвидированных предприятий

Новости Общество Экономика

“Гісторыя ў дакументах ці Пішам гісторыю самі”
Да 95-годдзя ўтварэння Шумілінскага раёна ў рамках Года малой радзімы аб’яўлены конкурс летапісаў ліквідаваных і рэарганізаваных прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Шумілінскага раёна “Гісторыя ў дакументах ці Пішам гісторыю самі”.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Конкурс праводзіцца ў двух намінацыях: “ліквідаваныя прад-прыемствы, арганізацыі, установы Шумілінскага раёна” і “Рэарганізаваныя прадпрыемствы, арганізацыі, установы Шумілінскага раёна”. У ім могуць прымаць удзел як асобныя аўтары, так і калектывы, ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за адну работу.
Работы на конкурс прымаюцца да 1 лістапада 2019 года ў надрукаваным выглядзе ў фармаце А4 і ў электронным выглядзе па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 12, Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №83 ад 22.10.2019 г.