Лепшы ганчарны посуд стварае Аляксандр Любімаў

Культура Мир увлечений Новости

Лепшы   ганчарны  посуд  стварае Аляксандр  Любімаў
Міжнародны пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Букет Прыдняпроўя” сабраў на мінулым тыдні ў гарпасёлку Копысь Аршанскага раёна майстроў з родных куткоў Беларусі, а таксама іх калег з бліжэйшых рэгіёнаў Расіі.
У пасёлку, які з XV стагоддзя славіўся сваёй унікальнай копыскай кафляй і іншымі вырабамі з чырвонай гліны, на працягу чатырох дзён ганчары стваралі аўтарскія работы, праводзілі майстар-класы, дзяліліся творчымі напрацоўкамі.
Шумілінскі раён на пленэры годна прадставіў майстар Шумілінскага дома рамёстваў Аляксандр Любімаў. Ён прыняў удзел у конкурсе “Гліна спявае”, які ладзіўся ў рамках пленэру. Журы на чале з прафесарам Беларускай акадэміі мастацтваў Яўгенам Сахутам высока ацанілі работу обальскага ганчара – у намінацыі “Лепшы ганчарны посуд” Аляксандр Любімаў атрымаў дыплом III ступені.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №83 ад 22.10.2019 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *