Спортивные новости Шумилинщины

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
Віцебск прымаў удзельнікаў традыцыйнага турніру па грэка-рымскай барацьбе, прысвечанага памяці М. В. Хітракова. Ягор Ганушчанка ў вагавой катэгорыі 63 кг стаў першым, Дзмітрый Кучмароў (вагавая катэгорыя 58 кг) і Мікіта Барсукоў (вагавая катэгорыя 46 кг) занялі другія месцы, у Яўгена Грачухіна ў вагавой катэгорыі 76 кг – трэцяе месца. Трэніруе барцоў Пётр Ганушчанка.
Валейбол
На традыцыйным валейбольным турніры, які прайшоў у аграгарадку Ноўка, жаночая каманда нашага раёна заняла другое месца. За каманду выступалі Людміла Харкавец, Рыта Бяззубенка, Вольга Гаева, Валерыя Акуневіч, Анастасія Гарлачова, Ірына і Карына Пяткевічы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №99 ад 18.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *