27 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Новости

27 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка
Паважаныя работнікі аўтамабільнага транспарта і дарожнай гаспадаркі, ветэраны працы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Жыццядзейнасць нашага раёна немагчыма без надзейнай і бесперапыннай работы аўтатранспарта, без адрамантаваных вуліц і дарог, без вашай штодзённай карпатлівай працы, якая патрабуе вялікай фізічнай самааддачы. Вы забяспечваеце бяспеку вадзіцеляў і жыхароў нашага раёна. Асаблівае прызнанне выказваем ветэранам, багаты вопыт і самаадданая праца якіх служыць залогам далейшага развіцця галіны. Дзякуй вам за вашу працу, майстэрства і прафесіяналізм!
Жадаем вам паспяховай працы, аптымізму, моцнага здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім!
Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт.                    Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №84 ад 25.10.2019 г.