Як зрабіць канікулы бяспечнымі?

Безопасность Общество Семья

Як зрабіць канікулы бяспечнымі?

У час канікулаў, каб дарослыя маглі быць спакойнымі за бяспеку сваіх дзяцей, ратавальнікі раяць бацькам не грэбаваць наступнымі правіламі:
– нагадайце дзецям пра надзвычайныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць у кватэры ці доме: пра ўцечку газу, атручэнні хімічнымі прэпаратамі, паражэнні электратокам;
– абмяркуйце з дзецьмі правілы папярэджання надзвычайных сітуацый, паводзіны ў выпадку іх узнікнення, нагадайце ім тэлефоны экстраных службаў;
– сачыце, чым дзеці цікавяцца, як праводзяць вольны час; плануйце іх занятасць;
– не дазваляйце дзецям знаходзіцца ў патэнцыйна небяспечных месцах, спадзеючыся на тое, што ўважліва сочыце за імі;
– нагадайце дзецям пра недапушчальнасць гульняў з выбуховымі рэчывамі і матэрыяламі, у тым ліку піратэхнічнымі вырабамі;
– запалкі і запальнічкі захоўвайце ў недаступным для дзяцей месцы;
– калі дзеці застаюцца ў доме адны, не зачыняйце ўваходныя дзверы звонку, бо ў выпадку пажару – гэта адзіны шлях для ратавання.
Адпускаючы дзіця на вуліцу, нагадайце, якую небяспеку нясуць адкрытыя вадаёмы.
Будзьце ўважлівымі і прадбачлівымі, прадумвайце магчымыя ўчынкі вашага дзіцяці на некалькі крокаў уперад, і няхай адпачынак падчас асенніх канікулаў пакіне толькі станоўчыя ўспаміны!
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар  РАНС.
Апублікавана ў №87 ад 06.11.2019 г.