Комиссия по делам несовершеннолетних райисполкома провела выездные заседания

Новости Общество Семья

Жыццёвыя  ўрокі  для  падлеткаў
«На выязныя  пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх запрашаем перш за ўсё тых падлеткаў, чые паводзіны жадаюць быць лепшымі,  – кажа намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Людміла Грузневіч. – Калі разглядаецца справа аднакласніка, знаёмага, для астатніх вучняў гэта своеасаблівы ўрок таго, чаго не трэба рабіць».

За руль – без правоў
У Кардонскай школе на выязным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, якое вяла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, разглядалася справа адзінаццацікласніка, які вырашыў праехаць на мапедзе.
У свае 15 год хлопец не меў права садзіцца за руль мапеда. Пра гэта ён добра ведаў, але ў адзін з вечароў вырашыў на мапедзе  дабрацца з Лявонава ў Кардон. Падлетка спынілі супрацоўнікі ДАІ.
На пасяджэнні і сам хлопец, і яго законны прадстаўнік сваю віну прызнавалі поўнасцю. Як самі казалі, паспадзяваўся хлопец «на авось». Праўда, дарога «авось» не даруе.
За язду без правоў вінаваты атрымаў штраф у памеры 5 базавых велічынь.
Каментарый начальнік ДАІ Мікалая Гаралевіча:
–  Падлеткі могуць садзіцца за руль мапеда ці матацыкла (да 125 куб.) толькі з 16 год і толькі пры наяўнасці вадзіцельскіх правоў катэгорыі АМ ці А1.
Не бяры чужога
У рабоце выязнога пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх, якое прайшло ў Шумілінскай СШ №1, браў удзел пракурор раёна Сяргей Зайцаў.
На пасяджэнні прысутнічалі вучні школы. Стаяць перад камісіяй, глядзець у вочы бацькам, аднакласнікам, адказваць за свае ўчынкі аказалася не так і лёгка. А адказваць было за што. Дзве дзяўчыны (14 і 15 год) укралі ў магазіне «Хіт-экспрэс» розных дробных тавараў на агульную суму каля 15 рублёў.  Зразумела,  падлеткі ведалі, што красці нельга, але веды гэтыя засвоілі дрэнна, бо думалі, што «пранясе», «чулі, што некаторыя так робяць».  Не пранясло, а цяпер і сораму не абярэшся.
На дзяўчат  складзены адміністрацыйныя пратаколы. На першы раз камісія вынесла ім папярэджанне.
Каментарый пракурора раёна Сяргея Зайцава:
– Любое злачынства пачынаецца з малага. Дзесьці ўдалося, не залавілі, не знайшлі. Вельмі важна спыніць у самым пачатку, каб не дапусціць збочвання маладога чалавека на злачынную сцежку. На мой погляд, гэта выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх стала ўрокам не толькі для дзяўчат, а і для ўсіх прысутных. За свае ўчынкі неабходна адказваць, каб не было сорамна, трэба думаць пра наступствы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №87 ад 06.11.2019 г.