12 лістапада пачынаецца датэрміновае галасаванне

Актуалии Новости

12 лістапада пачынаецца датэрміновае галасаванне
12-16 лістапада праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

У перыяд датэрміновага галасавання ўчасткі для галасавання працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
Бюлетэні даюцца выбаршчыкам па прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або аднаго з ніжэй названых дакументаў, якія выдадзены ўпаўнаважанымі органамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь:
— ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы),
— службовага пасведчання работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі),
— вадзіцельскага пасведчання,
— пенсійнага пасведчання,
— пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі),
— студэнцкага білета,
— даведкі органа ўнутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна (у выпадку згубы (крадзяжу) пашпарта).