Шумилинская ГАИ организовала День вежливых пешеходов и водителей

Актуалии Безопасность Новости Общество

А  вы  ветлівыя  на  дарогах?
У нашым раёне прайшоў “Дзень ветлівых пешаходаў і вадзіцеляў”. Мерапрыемства было накіравана на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў.

Сяргей Калянковіч уручае Івану Сафончыку прыз.

Падчас акцыі інспектар дарожна-патрульнай службы Сяргей Калянковіч пільна сачыў, як вадзіцелі захоўваюць правілы дарожнага руху, ці прапускаюць пешаходаў праз “зебру”, ці прытрымліваюцца сігналаў святлафора, ці парушаюць хуткасны рэжым. Парушальнікаў у гэты дзень было выяўлена нямнога, а самым ветлівым вадзіцелем быў абраны  жыхар в. Пабеда Іван Сафончык. “Усё жыццё за рулём, – расказаў Іван Іванавіч. – Вядома, заўсёды стараюся захоўваць правілы дарожнага руху, бо ведаю, што ад гэтага залежыць не толькі маё жыццё, але і іншых. Нядаўна прайшоў тэхагляд, так што мой легкавы аўтамабіль у поўным парадку, ёсць вогнетушыцель і аптэчка”. Івану Сафончыку быў уручаны суцяшальны прыз –  мні-мадэль машыны дзяржаўтаінспекцыі.
Ветлівымі на дарогах павінны быць не толькі вадзіцелі, але і пешаходы. Гэта яшчэ раз нагадалі жыхарам раёна супрацоўнікі ДАІ. Трэба прызнаць, што ў сваёй большасці шумілінцы пераходзяць дарогу па правілах. Званне “Самы ветлівы пешаход” было прысвоена жыхарам райцэнтра Аляксандру Хашкоўскаму, Рыце і Івану Бяззубенкам. Ім у падарунак былі ўручаны святловяртальныя элементы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №89 ад 15.11.2019 г.