Сёлета фотапасткамі Шумілінскага лясгаса зафіксавана 15 выпадкаў парушэнняў

Новости Экология Экономика

Эфектыўныя фотапасткі
Сёлета фотапасткамі Шумілінскага лясгаса зафіксавана 15 выпадкаў парушэнняў.

фото носит иллюстративный характер

Асноўнай работай па ахове лесу з’яўляецца прафілактыка правапарушэнняў. З гэтай мэтай Шумілінскі лясгас мае ў сваім распараджэнні 6 аўтаномных камер фотафіксацыі – фотапасткі. Дзякуючы гэтым невялікім устройствам з наяўнасцю модуляў фотафіксацыі і тэлефаніі ёсць магчымасць своечасова выяўляць і фіксаваць правапарушэнні ў лясной гаспадарцы.
Найбольш значнай у 2019 годзе стала фіксацыя незаконнай высечкі на тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду, па факце якой была ўзбуджана крымінальная справа. Дзеянням вінаватага былі дадзены прававыя ацэнкі, а справа разгледжана ў судзе, дзе вынесена адпаведнае рашэнне ў адносінах парушальніка.
Так, адна фотапастка ў рэжыме чакання працуе больш за 4 месяцы ад аднаго зараду сваіх батарэек. У час руху ва ўстаноўленым радыусе яе агляду яна робіць некалькі здымкаў, якія тут жа адпраўляе спецыялістам лясгаса. Невялічкая каробка абсталявана спецыяльнай камерай з начным бачаннем, датчыкамі руху, цеплавым датчыкам, а таксама спецыяльна распрацаваным алгарытмам работы, што забяспечвае яе належную работу і адсутнасць ілжывых спрацоўванняў на неадушаўлёныя прадметы (выключэнне складаюць транспартныя сродкі і самаходныя ўстаноўкі).
Выявіць такую камеру практычна немагчыма. Разам з тым, у месцах, якія карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў лю-дзей, лясгас устанавіў інфармацыйныя таблічкі пра тое, што ў дадзеным масіве ўстаноўлены камеры фотафіксацыі. Разам з работнікамі лясгасаў у вызначэнні асоб па атрыманых фотаздымках у выпадку немагчымасці своечасова затрымаць парушальніка працуюць таксама і работнікі раённых аддзелаў унутраных спраў г. Віцебска, Полацка, Бешанковічаў і Шуміліна.
За 2019 год фотапасткамі зафіксавана 15 выпадкаў парушэнняў – наведванне лесу ў перыяд забароны, выкідванне смецця ў лясным масіве, незаконныя высечкі, крадзеж лесу са складоў і г. д. У 13 выпадках праведзены прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі, што садзейнічала неадкладнаму ўхіленню выяўленых парушэнняў і недапушчэнню шкодных наступстваў, а ў 2 выпадках вінаватыя панеслі заслужанае пакаранне (па-збаўленне волі, штраф).
Неўзабаве лясгас у сваё распараджэнне атрымае яшчэ некалькі такіх скрытных памочнікаў у выяўленні і фіксацыі парушэнняў, якія зоймуць свае працоўныя месцы ў лясах.
Дзмітрый ПАДЛЯШЧУК,
галоўны ляснічы  ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.
Апублікавана ў №90 ад 19.11.2019 г.