Прафсаюз узнагародзіць лепшых

Актуалии Экономика

Прафсаюз узнагародзіць лепшых
На гэтым тыдні ў раёне стартуе жніво. У сувязі з гэтым райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна са спецыялістамі райсельгасхарчу распрацавалі ўмовы  спаборніцтваў сярод камбайнераў і вадзіцеляў, занятых на перавозцы зерня.
“У раённым спаборніцтве за дасягненне найлепшых паказчыкаў па ўборцы зерневых культур удзельнічаюць як зернеўборачныя экіпажы, так і асобныя работнікі, – расказала  в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун. – Экіпажу зернеўборачнага камбайна, які першы намалоціць тысячу тон зерня, будзе ўручана прэмія памерам у 50 рублёў і падзяка райкама прафсаюза. Вадзіцель, які першым перавязе тысячу тон зерня, можа разлічваць на прэмію ад прафсаюза памерам у 30 рублёў. Асобна будуць вызначаны пераможцы сярод маладзёжных зернеўборачных экіпажаў і маладых вадзіцеляў”. Дарэчы, пераможцы раённых спаборніцтваў на жніве будуць прымаць удзел у абласных спаборніцтвах.
Напярэдадні жніва ва ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна прайшлі пасяджэнні прафсаюзных камітэтаў, дзе былі распрацаваны ўмовы спаборніцтваў і меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання ўдзельнікаў сёлетняга жніва. А на сходах працоўных калектываў механізатарам, вадзіцелям, работнікам зернесушыльных комплексаў былі растлумачаны ўмовы аплаты працы, патрабаванні Дырэктывы № 1, захавання патрабаванняў  па ахове працы. Прафсаюзныя лідары ў час жніва будуць ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем удзельнікаў уборачных работ сродкамі індывідуальнай аховы, медыцынскімі аптэчкамі, гарачым харчаваннем, будуць сачыць за стварэннем санітарна-бытавых умоў працы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *