Праздник в честь малой родины состоялся в агрогородке Башни

Сельское хозяйство

«Дом там, дзе тваё сэрца»
На мінулым тыдні прайшло свята першага ў раёне аграгарадка Башні «Дом там, дзе тваё сэрца», якое праводзілася ў рамках раённага творчага праекта “Мая малая Радзіма”.
Павіншаваць вясковых працаўнікоў у Башні прыехала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка. Яна пажадала ўсім вяскоўцам дабрабыту і шчасця, падзякавала за тое, што робяць свой край прыгажэйшым.
Святлана Віктараўна ўручыла дырэктару Башнёўскай школы Ірэне Кажанеўскай грашовы сертыфікат. Удзячнае слова сельскім працаўнікам сказалі начальнік раённай ветстанцыі Ларыса Ціханенка і начальнік райплемстанцыі Алена Пяшко.
Цікавым адбыўся эксурс па старонках гісторыі. Да рэвалюцыі тут жыў пан Канстанцін Палена, а ў пачатку яго ўладанняў стаяла вялікая вежа (башня-рус.), відаць, адсюль і пайшла назва Башні. Узгадалі першыя калгасы, Вялікую Айчынную вайну, стварэнне калгаса імя Энгельса. Віталі Леаніда Пагарэльскага, які кіраваў калгасам на працягу 13-ці гадоў.
Гісторыя аг. Башні стваралася нястомнай працай лю-дзей, якія жывуць на гэтай зямлі. Дырэктар ААТ «АграБаравінка» Уладзімір Арлоў са сваёй камандай не толькі падрыхтаваў падарункі ветэранам і сённяшнім працаўнікам, але і сказаў пра кожнага добрае слова і падарыў добрую песню ва ўласным выкананні.
Усіх маладых работнікаў гаспадаркі вітала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Ліпская, якая ўручыла падарунак маладому механізатару  Сяргею Трошыну.
Старшыня Светласельскага сельвыканкама Аляксандр Дзмітрэнка адкрыў Дошку гонару сельсавета, на якую занесены прозвішчы лепшых працаўнікоў. Ён  уручыў шмат падзяк і падарункаў. Іх атрымалі сем’і, якія шмат гадоў жывуць разам (напрыклад, Любоў і Васіль Буцько справілі брыльянтавае вяселле), вяскоўцы, якія дапамагаюць у навядзенні парадку, старэйшыны. Віталі самага маленькага жыхара Башнёў Уладзіміра Стахеева, а таксама доўгажыхарку Надзею Міхайлаўну Новікаву.
У фае клуба ладзіліся шматлікія выставы.
Усім спадабаліся задор і пазітыў, якія разам з канцэртам прывезлі работнікі раённага Цэнтра культуры, які стварылі юныя артысты ўзорнага тэатральнага калектыва «Прэм’ера» Башнёўскага клуба.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №93 ад 29.11.2019 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *