И фермы – на контроле у прокуратуры

Новости Сельское хозяйство

На кантролі – малочнатаварныя фермы

Навядзенне парадку на фермах, умовы ўтрымання жывёлы падчас зімова-стойлавага перыяду – пытанні важныя, і яны знаходзяцца на пастаянным кантролі ў пракуратуры раёна.

Вялікае значэнне маюць і ўмовы, створаныя для работы людзей. Душавая, пакой для адпачынку, дзе можна папіць гарбаты, атрымаць інфармацыю аб вытворчасці, проста адпачыць – не так ужо і многа патрэбна. Намеснік пракурора Шумілінскага раёна Арсеній Дзянісаў падкрэслівае, што дастаткова над гэтым нармальна папрацаваць аднойчы, а потым проста ўсё падтрымліваць у належным стане.
На мінулым тыдні падчас рэйду карэспандэнт раённай газеты і намеснік пракурора Шумілінскага раёна Арсеній Дзянісаў наведалі некаторыя сельгаспрадпрыемствы раёна, каб на свае вочы ўбачыць у якіх умовах працуюць жывёлаводы на фермах. Накіраваліся ў тры гаспадаркі – «Шумілінскі райаграсервіс», «Сіроцінскі» і «Прыазёрны мір», у якіх выбарачна былі правераны 1-3 малочнатаварныя фермы.
У «Шумілінскім райаграсервісе» наведалі дзве малочнатаварныя фермы – «Цэнтр-1» і «Цэнтр-2». Загадчыцы ферм Наталля Быкава і Людміла Ліпай расказалі, як арганізаваны вытворчы працэс. У Арсенія Дзянісава адразу ўзнікла пытанне наконт спецадзення, бо ні ў аднаго работніка яго не было. Загадчыцы паспрабавалі апраўдацца, маўляў, усім выдалі, а яны «не носяць, берагуць».
Узніклі пытанні па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля вытворчых памяшканняў: і абкасіць каля фермаў трэба, і гной вывазіць неабходна, і, нарэшце, проста навесці парадак. «Так не павінна быць. Вы тут гаспадары, – пад-крэсліў Арсеній Дзянісаў. – Зразумела, што за адзін дзень не справішся. Але калі гэта сістэмная работа, то і вынік будзе зусім іншы. Не трэба нейкіх аўральных работ, паціху, крок за крокам і справа зрушыцца».
На МТФ «Слабада» КУСГП «Сіроцінскі» бачна гаспадарская рука. Загадчыца Галіна Букоўская паведаміла намесніку пракурора пра тую работу, якая праводзілася да пастаноўкі жывёлы на зіму. Загадчыца правяла па памяшканнях, расказала пра ўмовы, у якіх знаходзіцца жывёла. Дарэчы, усе работнікі фермы, якія шчыравалі ў гэты дзень, былі ў спецадзенні. Арсеній Дзянісаў зрабіў некалькі заўваг, на што Галіна Букоўская адказала: «І гэта зробім. Ведаем пра гэтыя праблемы».
Парадавалі малочнатаварныя фермы ААТ «Прыазёрны мір». Тэрыторыі добраўпарадкаваныя, у памяшканнях ферм чыста. Гэта тычыцца МТФ у Непаротах, Маркаве і Амбросавічах, у намесніка пракурора не ўзнікла аніякіх заўваг пасля наведвання гэтых аб’ектаў. У Амбросавічах сустрэлі галоўнага заатэхніка гаспадаркі Віктара Гужвіна.
– На фермах імкнёмся падтрымліваць парадак, – адзначыў Віктар Гужвін. – Вы можаце паехаць на любую ферму ў нашай гаспадарцы, усюды будзе толькі такая карціна. Улетку добра папрацавалі па падрыхтоўцы да зімы. Прычым, не толькі работнікі фермаў, а і адміністрацыя займалася добраўпарадкаваннем тэрыторый. У нас гэта сістэмная работа. Ну і, канечне, працоўная дысцыпліна.
Па выніках рэйду будуць прыняты меры пракурорскага рэагавання.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №90 ад 17.11.2020 г.

Памочнік пракурора раёна Арсеній Дзянісаў і загадчыца МТФ «Слабада» Галіна Букоўская.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *