15 верасня – Дзень работнікаў лесу

Новости Экология

15 верасня – Дзень работнікаў лесу

Паважаныя работнікі і ветэраны лясной галіны Шумілінскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
Лясная галіна – гэта вопыт многіх пакаленняў і традыцый, закладзеных нашымі продкамі, наша самае вялікае прыроднае багацце, бясцэнны эканамічны і экалагічны, духоўны і эмацыянальны рэсурс. Беражлівыя адносіны да лесу – гэта найперш беражлівыя адносіны да роднага краю, да людзей, якія жывуць тут.
Шумілінская зямля заўсёды славілася сваёй прыгажосцю. Зберагчы маляўнічую прыроду раёна, захаваць яе да нашчадкаў – наша агульная задача. Гэта цяжкая, але ўдзячная работа, якая заслугоўвае самых шчырых слоў ўдзячнасці і глыбокай павагі.
Прафесіяналізм, адказнасць, працавітасць заўсёды вызначалі тых, хто займаецца аховай “зялёнага золата”, увасабляе ў жыццё палітыку па рацыянальным і эфектыўным выкарыстанні лясных рэсурсаў.
Ад душы выказваем усім работнікам, ветэранам галіны прызнанне за нялёгкую працу.
Жадаем усім вам новых дасягненняў, упэўненасці ў будучым, энергіі і аптымізму! Моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту вам і вашым блізкім!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт.         Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №72 ад 13.09.2019 г.