Наша землячка успешно выступает в экзотическом виде спорта

Новости Спорт, туризм

Вавінам в’е во дао
У Маскве на Чырвонай плошчы прайшоў 9-ы ўсерасійскі форум “Гатовы да працы і абароны”. Паказальныя і выставачныя спаборніцтвы праходзілі ў 43-х відах спорту.
Адзіным прадстаўніком Беларусі на спаборніцтвах стала зборная Беларусі па вавінам в’ет во дао, у складзе якой была і наша зямлячка Святлана Бараноўская.
Спаборніцтвы па вавінам в’ет во дао праходзілі толькі па тэхніцы, вызначаліся тройкі лепшых. Прыемна адзначыць, што ў тройку лепшых спартсменаў трапіла і Святлана Бараноўская.
Святлана па выніках спаборніцтваў выканала нарматыў “ГТО” і атрымала “Залаты значок ГТО”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО
Надрукавана ў №44 за 07.06.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *