Изменения в бюджет и региональные комплексы госпрограмм утвердили на сессии районного Совета депутатов

Новости Президент Экономика

Удакладненні з плюсам
На 20-й пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла 9 снежня, прыняты шэраг рашэнняў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у раней прынятыя рашэнні з мэтай павелічэння да канца года фінансавання розных сацыяльных праграм. У рабоце сесіі браў удзел старшыня райвыканкама Віктар Гутараў.

Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, прыемна прымаць рашэнні аб удакладненнях у раённы бюджэт, якія прадугледжваюць павелічэнне фінансавання.
Дэпутат раённага Савета дэпутатаў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка прапанавала ўнесці змяненні ў бюджэт раёна, удакладніўшы павелічэнне даходаў на 485 тысяч рублёў за кошт паступленняў з рэспубліканскага бюджэту. Гэтыя сродкі вы-дзелены ў сувязі з павелічэннем зарплаты ў бюджэтнай сферы – адпаведна на гэтую суму павялічаны выдаткі цэнтральнай раённай бальніцы, аддзела па адукацыі райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Праведзена пераразмеркаванне сродкаў па асобных артыкулах бюджэту.
Таксама ўнесены змяненні ў частцы павелічэння фінансавання па адзінаццаці рэгіянальных комплексах мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўных праграм па розных кірунках сацыяльнай і вытворчай сферы: сельскай гаспадарцы, медыцыне, культуры, адукацыі, спорце і іншых.
Па прапанове галоўнага санітарнага ўрача раёна Крысціны Афанасьевай дэпутаты зацвердзілі План мерапрыемстваў па прафілактыцы хвароб і фарміраванні здаровага ладу жыцця з мэтай устойлівага развіцця Шумілінскага раёна на 2019-2021 гады ў рамках дзяржаўнай канцэпцыі ўстойлівага развіцця Беларусі. У мэтах устойлівага развіцця ў раёне сёлета будуць уведзены 5 станцый абезжалезвання, на 2020 год запланаваны яшчэ 3, заўважыла Ірына Новікава. Гэта стварае больш здаровыя ўмовы для жыцця людзей.
Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў адзначыў, што планы трэба напаўняць штодзённай практычнай работай, напрыклад, санітарнай службе трэба ўзяць на кантроль і прыняць адпаведныя меры да арганізацый, якія не ствараюць нармальныя ўмовы працы прадаўцам у будынку былога ўні-вермага, які не ацяпляецца. Стварэнне годных умоў працы – задача для кожнага кіраўніка, падкрэсліў старшыня райвыканкама.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №96 ад 10.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *