Долги предприятий за электроэнергию – почти полмиллиарда рублей

Экономика

Цэны выраслі, даўгі таксама
Цэны на электрычную энергію для арганізацый і прадпрыемстваў з пачатку года значна ўзраслі. Толькі правільна арганізаваныя мерапрыемствы па эканоміі дазваляюць зберагчы грошы. Найбольш эфектыўна энергаэканомію праводзяць у камунгасе, дзе толькі на адной цэнтральнай кацельні адбылося змяншэнне спажываемай энергіі на 200 тысяч кВт/гадз. (летась за 10 месяцаў тут выкарысталі 919 тысяч кВт/гадз., сёлета – крыху больш чым 700 тысяч).
Як расказала начальнік Шумілінскага ўчастка энергазбыту Н. Л. Шнявіна, станоўчая тэндэнцыя па электразберажэнні назіраецца ў ПМС, аддзелах адукацыі і культуры райвыканкама, ЦРБ. Што тычыцца сельгаспрадпрыемстваў, то тут лічбы трымаюцца практычна на мінулагоднім узроўні.
На сённяшні дзень запазычанасць за электраэнергію па раёне складае звыш 492 мільёнаў рублёў, сярод неплацельшчыкаў – “АграБаравінка”, “Сіроцінскі”, “Ульскі”, “Райаграсэрвіс”, “Мішневічы”, “Лаўжанскі”, Обальскі керамічны завод і камбінат бытавога абслугоўвання.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №92 ад 29.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *