Из-за пьянки женщину лишили родительских прав в отношении троих детей

Общество Происшествия

Дагулялася да крымінальнай справы
– З пачатку года следчымі райаддзела ўзбуджана 19 крымінальных спраў у адносінах да абавязаных асоб, – адзначыў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Шышковіч. – Усе справы ўзбуджаны па фактах шматлікіх прагулаў асоб, якія павінны кампенсаваць дзяржаве сродкі на ўтрыманне дзяцей.


На мінулым тыдні следчыя райаддзела ўзбудзілі крымінальную справу ў адносінах да грамадзянкі Н., якая, будучы абавязанай асобай, за жнівень-лістапад здзейсніла 16 прагулаў. «Жанчына працуе ў адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Яна пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да траіх дзяцей, – расказвае старшы следчы райаддзела Кацярына Каяновіч. – Сёння яе доўг перад дзяржавай складае  больш за 13 тысяч рублёў».
Следчы камітэт не першы раз узбуджае крымінальную справу за прагулы ў адносінах да жанчыны. Так, крымінальная справа была ўзбуджана ў 2017 годзе, на той момант жанчына павінна была кампенсаваць сродкі на двух непаўналетніх. Але тады справа была спынена па прычыне цяжарнасці Н.
Можна сказаць, што лёс у чарговы раз падарыў жанчыне «шчаслівы білет» у нармальнае жыццё. Жыві, працуй, выхоўвай немаўляці, а там і двух старэйшых можна паспрабаваць вярнуць у сям’ю. Але ў 2018 годзе судовым рашэннем з-за празмернага ўжывання спіртнога Н. пазбаўляецца бацькоўскіх правоў у адносінах і да трэцяга дзіцяці.
Н. была ўладкавана на працу. З характарыстыкі, якую выдалі па месцы работы: «За жнівень-лістапад дапушчана 16 прагулаў без уважлівай прычыны, неаднаразова накладваліся дысцыплінарныя спагнанні (заўвагі і  вымовы), загадам наймальніка адхілялася ад працы, бо знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. Хаваецца, адмаўляецца выходзіць на кантакт з прадстаўнікамі наймальніка.
Неаднаразова дастаўлялася на работу работнікамі органаў унутраных спраў, прычым пасля дастаўкі без тлумачэнняў і папярэджання кіраўніка пакідала  працоўнае месца».
Зараз вядзецца следства. Высвятляюцца падрабязнасці і абставіны здзяйснення прагулаў. Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што асноўная прычына – п’янства жанчыны. Згодна з заканадаўствам яна можна пазбавіцца волі да аднаго года.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №98 ад 17.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *