Устроили праздник в круглосуточном отделении ТЦСОН

Новости Общество

Мандарыны – ад ратавальнікаў, цукеркі – ад “Мішневіч”

Што для многіх з нас з’яўляецца сімваламі Новага года? Водар жывой ёлкі, мандарынаў і цукеркі. Так, значыць атрымліваецца, што ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў у Мішневічах Новы 2020 год быў сапраўдным.

Ёлку ўстанавілі ў калідоры сваімі сіламі, а вось са смачнымі атрыбутамі дапамаглі добрыя людзі.
Цэлую скрыню мандарынаў прывезлі ў аддзяленне супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, цукеркі даставіла мясцовая гаспадарка – КУСГП “Мішневічы”.
Не забылі і пра святочны канцэрт. “Блакітны агеньчык” па-мішневіцку арганізавалі пацыентам аддзялення вучні мясцовай школы, работнікі клуба і бібліятэкі.
Загадчыца аддзялення Аксана Сталярова пра-сіла перадаць на старонках газеты шчырую падзяку спонсарам ад сябе і падапечных – за клопат і ўвагу, за тое, што Новы год у Мішневічах сустрэлі весела, традыцыйна.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №1 ад 04.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *