5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Новости

5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны
Паважаныя работнікі сацыяльнай службы Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны –
і выказваюць удзячнасць за выбар такой патрэбнай работы!
У вашай прафесіі, як ў ніякай іншай, неабходныя і важныя не толькі прафесійныя веды і ўменні, але найперш – чуласць і дабрыня.
Упэўнены, што сваю работу вы выконваеце не толькі па прафесійным абавязку, але і па закліку душы. У кожнага, з кім вы працуеце, вы ўкладаеце душу, аблягчаеце боль і адзіноту, дапамагаеце адчуць сябе патрэбнымі. Дазвольце падзякаваць вам за вашу дапамогу і падтрымку, без якіх многія людзі не змаглі б адчуць сябе паўнавартаснымі членамі грамадства, за тое, што ўсяляеце ім упэўненасць у заўтрашнім дні!
Жадаем вам моцнага здароўя, радасці ад кожнага пражытага дня, шчасця і дабрабыту вашым сем’ям. Няхай дабрыня і радасць, якія вы дорыце блізкім, вяртаюцца да вас памножанымі.
Апублікавана ў №1 ад 04.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *