Коммунальная служба Шумилинского района к зиме готова

Новости Общество

Дарогі і тратуары будуць бяспечнымі

Доўгачаканая класічная зіма са снегападамі і маразамі прыйшла-такі ў Беларусь. Але ў сукупнасці з прыемнымі воку пейзажамі ды вясёлымі забавамі для дзяцей прынесла і зімовыя клопаты як людзям, так і прадпрыемствам і арганізацыям.

фота носіць ілюстрацыйны характар

 

 

 

 

 

 

 

Ачысціць ад снегу і пасыпаць спецыяльнай сумессю дарогі і тратуары ў населеных пунктах – клопат УП ЖКГ. «Да зімы наша прадпрыемства падрыхтавалася, – адзначыў галоўны інжынер УП ЖКГ Максім Русецкі. – Тэхніка, а таксама работнікі, замацаваныя за прыдамавымі тэрыторыямі, імкнуцца своечасова рабіць ачыстку тратуараў і двароў, вуліц, працягласць якіх толькі па Шуміліна і Обалі каля 66 км. На снежныя работы задзейнічаны 6 адзінак тэхнікі. Першую падсыпку дарог сумессю зрабілі ў сярэдзіне лістапада. А фактычна зімовы сезон для нас пачаўся 30 лістапада падчас завірухі».
Для апрацоўкі дарог выкарыстоўваецца пясчана-солевая сумесь (за лета нарыхтавалі 500 тон). Праезная частка апрацоўваецца па меры неабходнасці. Тратуары і пешаходныя дарожкі пасыпаюцца пяском. Калі ўтварыўся галалёд, работнікі УП ЖКГ аператыўна могуць апрацаваць гэтыя ўчасткі. Максім Русецкі падкрэсліў, што найбольш ажыўленыя вуліцы і дарогі будуць расчышчацца і падсыпацца з 5 гадзін раніцы – для таго, каб людзі без праблем дабіраліся да работы.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №96 ад 10.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *