26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры

Закон Общество Официально

Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры!

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць

з прафесійным святам – Днём работнікаў пракуратуры!

Пракуратура – надзейная апора дзяржаўнасці, праваахоўны орган, асаблівы статус якога праяўляецца ў барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Кампетэнтнасць, глыбокая сумленнасць, вернасць доўгу – вось тыя якасці, якія ўласцівы работнікам пракуратуры.

Вашу работу вызначаюць дакладная арга-нізаванасць і жаданне стаяць на варце справядлівасці, правапарадку і законнасці.

Дазвольце выказаць усім работнікам і ветэранам шчырую ўдзячнасць і падзяку за праяўленне высокага прафесіяналізму ў рабоце.

Жадаем паслядоўнасці ў вашых справах, моцнага здароўя, дабрабыту вам і вашым сем’ям!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *