Урад і Нацбанк зацвердзілі стратэгію павышэння даверу да беларускага рубля

Президент Экономика

Урад і Нацбанк зацвердзілі стратэгію павышэння даверу да беларускага рубля
Стратэгія павышэння даверу да нацыянальнай валюты да 2035 года зацверджана ў Беларусі пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 3 студзеня 2020 года нумар 1/1.

Як будуць павышаць давер да нацвалюты
Урад і Нацбанк будуць весці ўзгодненую палітыку, каб забяспечыць галоўную ролю беларускага рубля ва ўнутранай эканоміцы. Фундаментам усталявання даверу да нац-валюты будзе забеспячэнне ў краіне цэнавай стабільнасці і макраэканамічнай збалансаванасці.
Разам з тым у стратэгіі адзначаецца, што працэс поўнага аднаўлення даверу да нацыянальнай валюты можа быць працяглым.
Плануецца рэалізаваць комплекс мер, які стане каталізатарам працэсаў больш хуткага аднаўлення даверу да нацыянальнай валюты і ў цэлым да праводзімай дзяржавай эканамічнай палітыкі.
Да 2021 года плануецца поўнасцю рэалізаваць меры па пераходзе на рэжым інфляцыйнага таргетавання. У бліжэйшыя 2-3 гады актывізуецца работа па істотным зніжэнні ўзроўню манапалізму ў эканоміцы, будуць поўнасцю выключаны рэгіянальныя абмежаванні па руху тавараў унутры краіны.
Прадоўжыцца работа па павышэнні ўстойлівасці дзярждоўгу, які пераважна сфарміраваны валютнымі абавязацельствамі (каля 97%). Плануецца рэалізаваць стратэгію па яго штогадовым зніжэнні за кошт абмежавання як звязаных, так і незвязаных дзяржаўных пазык. Штогадовы аб’ём апошніх не будзе перасягаць 75% ад гадавой патрэбнасці ў пагашэнні дзяржаўнага доўгу.
Развіццё фінансавага рынку бу-дзе грунтавацца на актуалізаванай Стратэгіі развіцця фінансавага рынку Беларусі.
У фарміраванні доўгатэрміновых крыніц фінансавання ў беларускіх рублях ключавую ролю адыграе развіццё альтэрнатыўных форм зберажэнняў, у тым ліку інстытутаў калектыўнага інвесціравання, а таксама стымуляванне развіцця відаў добраахвотнага страхавання, якія адносяцца да страхавання жыцця.
З 2020 года на пастаяннай аснове прадугледжана эмісія дзяржаўных каштоўных папер, намініраваных у нацыянальнай валюце, з рознымі тэрмінамі абарачэння для розных катэгорый інвестараў. «Гэта дасць магчымасць сфарміраваць арыенціры па даходнасці для іншых сярэдне- і доўгатэрміновых інструментаў фінансавага рынку», – адзначаецца ў стратэгіі.
У рэальным сектары эканомікі рэалізуюць меры па аздараўленні дзяржарганізацый. У іх аснову будзе пакладзена строгая фінансавая дысцыпліна ў дачыненні да эканамічна неплацежаздольных і неэфектыўных арганізацый. Плануецца забяспечыць своечасовы вывад эканамічна неплацежаздольных арганізацый з рынку і перадачу іх актываў больш эфектыўным рыначным суб’ектам.
Сферу прымянення нацвалюты пашыраць
У стратэгіі сказана, што будзе праводзіцца актыўная палітыка па абмежаванні функцыяналу замежнай валюты на тэрыторыі Беларусі.
У краіне рэалізуюць прынцып адмовы ад выкарыстання замежнай валюты ўнутры краіны. Усе стаўкі падаткаў, арэнднай платы і тарыфаў (цэн) дзяржарганізацый будуць устанаўлівацца ў беларускіх рублях. Усе выплаты, дапамогі, субсідыі будуць ажыццяўляцца дзяржавай пераважна ў беларускіх рублях.
У правілы камунікацый дзяржорганаў будзе ўкаранёны прынцып, у адпаведнасці з якім пры ацэнцы аб’ёмаў грашовых сродкаў, звязаных з эканомікай Беларусі, сумы будуць пазначацца ў беларускіх рублях.
Акрамя таго, разгледзяць пытанне аб змяненнях у міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і РФ, якія выключаць магчымасць разлікаў у замежнай валюце на тэрыторыі Беларусі паміж рэзідэнтамі за прыродны газ.
Абмяркуюць і магчымасць адыходу ад разлікаў у валюце паміж рэзідэнтамі ў страхавой сферы. Выключныя выпадкі выкарыстання замежнай валюты на тэрыторыі Беларусі прапануецца вызначыць у новай рэдакцыі закона «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі».
Хеджыраванне валютных рызык
Сусветная практыка сведчыць, што хеджыраванне з’яўляецца адным з найбольш запатрабаваных спосабаў абмежавання і кіравання валютнымі рызыкамі. Яно дае магчымасць удзельнікам рынку працаваць з нацыянальнай валютай незалежна ад памеру ацэньваемых імі валютных рызык.
Цяпер у Беларусі прадаўжаецца фарміраванне заканадаўчай і інфраструктурнай базы для здзелак з вытворнымі фінансавымі інструментамі для хеджыравання валютных рызык. Разам з тым тэрміновы рынак у яго традыцыйным разуменні не сфарміраваны.
Для далейшага развіцця рынку хеджыравання будуць рэалізаваны дадатковыя меры.
Таксама будзе ўкаранёны новы інфраструктурны інстытут – рэпазітарый, які забяспечвае збор, сістэматызацыю, аналіз і празрыстасць інфармацыі аб здзелках, што праводзяцца на неарганізаваным рынку з каштоўнымі паперамі і іншымі фінінструментамі.
Што ў выніку
Індыкатарамі паспяховасці стратэгіі павінна стаць набліжэнне долі нацвалюты ў шырокай грашовай масе і ў патрабаваннях банкаў і Банка развіцця да эканомікі да 80%. Пры гэтым важна, каб інфляцыя была не вышэйшая за мэтавы арыенцір.
БЕЛТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *