Шумилинские сыры едят по всей России

Актуалии Экономика

Сыр – і ў Маскву, і ў Чалябінск
У вытворчым цэху ААТ “Малако” працуе больш за паўтары сотні работнікаў. Тут за суткі перапрацоўваюць каля ста тон малака, з якога вырабляюць 8-9 тон сыру і 2 тоны сметанковага масла.
”За студзень-лістапад бягучага года перапрацавалі 29 тысяч тон малака, – падлічыла эканаміст цэха М. У. Манак. – Вырабілі 2279 тон сыру і 401 тону масла”.
На сырзаводзе адзначылі, што апошнім часам з гаспадарак раёна паступае больш якаснае малако. Каля 30% малака ідзе “экстра-клас”. Менавіта з яго атрымліваюцца якасныя сыры.
Але не хапае аб’ёмаў для перапрацоўкі. Напрыклад, за студзень-лістапад гаспадаркі раёна паставілі на завод толькі 26% ад агульнай колькасці паступіўшага малака. А гэта для завода дадатковыя выдаткі. Каб не вазіць малако з іншых раёнаў і каб не толькі шумі-лінскі цэх забяспечыць сыравінай, у раёне мяркуюць будаваць яшчэ жывёлагадоўчыя комплексы.
Дарэчы, у гэтым годзе ў вытворчым цэху сталі выпускаць новыя гатункі сыроў. Ужо з’явіліся ў магазінах раёна і вобласці сыр “стараславянскі”, “расійскі новы” і “каралеўскі”.
Шумілінскі сыр прадаецца па ўсёй рэспубліцы. Сёлета, напрыклад, 625 тон сыру пайшло на ўнутраны рынак. Любяць шумілінскі сыр і ў Расіі – яго заказваюць гандлёвыя базы Масквы, Пскова, Чалябінска, Растова-на-Доне. У гэтым годзе на экспарт пайшло 1475 тон сыру на 7,5 мільёна долараў (летась выручка склала 5,8 мільёна долараў). Расіяне давяраюць смаку і якасці сыру, што вырабляюць у Шуміліне.
У далейшых планах цэха – пашыраць вытворчасць, выпускаць новыя гатункі сыроў. “Актыўна вядзецца работа па ўкараненні сістэмы якасці, – адзначае намеснік начальніка вытворчага цэха В. А. Пісьменная. – Над гэтым працавалі сёлета, прадоўжым работу і ў наступным годзе. На кожным этапе вытворчасці перагледзім параметры бяспекі і якасці прадукцыі. Каб прадукцыя была канкурэнтаздольнай, яна павінна адпавядаць сучасным еўрапейскім стандартам”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *