Шумилинские юные футболистки выйграли областные соревнования

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Салодкі смак перамогі

У Віцебску прайшоў абласны фінал рэспубліканскага турніру па футболе “Coca Cola. Уступай у гульню!”, арганізатарамі якога выступаюць Міністэрства адукацыі і Беларуская федэрацыя футболу. У спаборніцтвах бяруць удзел 12-14-гадовыя падлеткі.
Парадавалі сваім выступленнем дзяўчаты нашага раёна (трэнер – Аляксандр Ходзюш). Шумілінскія футбалісткі Яна Глушнёва, Анастасія Рагожкіна, Карына Пяткевіч, Валянціна Ходзюш, Ірына Варанцова (усе з Шумілінскай СШ №1), Наталля Калеснікава,  Валерыя Кучарэнка (Слабадская школа), Валерыя Арцёменка (Мішневіцкая школа), Надзея Палікіна (Шумілінская СШ №2) і Лізавета Клямпач (Башнёўская СШ)  паказалі на турніры яркую атакуючую гульню,  перамаглі ва ўсіх сустрэчах і другі год запар выйгралі спаборніцтвы.
У складзе каманды нашага раёна лепшым бамбардзірам  з пяццю галамі стала Лізавета Клямпач, тры галы на рахунку Ірыны Варанцовай, два – Надзеі Палікінай і адзін гол забіла Карына Пяткевіч.
Шумілінскія футбалісткі будуць абараняць гонар Прыдзвіння на фінале  рэспубліканскага этапа  “Coca Cola. Уступай у гульню!”, які пройдзе ў канцы мая.
Алесь САКАЛОЎ.

Кубак камандзе ўручае выканаўчы дырэктар абласной федэрацыі футболу Максім Клімовіч.
Надрукавана ў № 41 ад 27.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *