5 октября — День учителя

Актуалии Образование

5 кастрычніка – Дзень настаўніка
Дзень настаўніка па праву займае асобнае месца ў святочным календары нашай краіны, бо настаўніцкая праца мае сапраўды вялікае значэнне як у жыцці кожнага чалавека, так і ў жыцці грамадства, дзяржавы і ўсяго чалавецтва.
І на самой справе настаўнікі сеяць не толькі насенне ведаў, але і дапамагаюць моладзі знайсці свой шлях у жыцці, стаць сапраўднымі людзьмі. Ад працы настаўнікаў, іх педагагічнага майстэрства, сардэчнага цяпла, чалавечых якасцей і ўмення залежыць будучае падрастаючага пакалення і ўсёй нашай краіны.
Паважаныя настаўнікі, работнікі ўстаноў адукацыі раёна,
ветэраны педагагічнай працы!
Напярэдадні вашага прафесійнага свята прыміце шчырыя віншаванні і словы падзякі за вашу нястомную працу. Жадаем творчага натхнення, аптымізму, працаздольнасці і мудрасці.
Няхай поспех будзе падсумоўваннем усіх добрых пачынанняў, а добры настрой не пакіне вас ніколі. Здароўя вам і вашым блізкім, шчасця, радасці, дабра, узаемаразумення, цяпла і ўтульнасці дома і на рабоце.
Раённы выканаўчы камітэт.         Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №76 ад 03.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *