На заседании Шумилинского райисполкома подвели итоги уходящего года, обсудили планы на будущий

Актуалии Президент

Настроіць калектывы на прадукцыйную  работу
Пасяджэнне райвыканкама напрыканцы 2011 года — гэта па сутнасці аналіз таго, якога плёну дамагліся ў раёне за год. Пасля ўступнага слова старшыні райвыканкама У. П. Кураннога, які вёў пасяджэнне, з дакладам выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Т. А. Сідарава. Тамара Анатольеўна падрабязна спынілася на поспехах, даволі сціплых у параўнанні з сярэднімі паказчыкамі па вобласці, засяродзіла ўвагу на тых праблемах, якія вырашыць не ўдалося. Прычыны розныя, і адна з галоўных: не ўдалося настроіць калектывы на напружаную і рэнтабельную работу. Асабліва гэта датычыцца такіх прадпрыемстваў, як Обальскі керамічны завод і Шумілінскі льнозавод, дзе год заканчваюць з фантастычнымі стратамі.
У чым прычына? Што перашкодзіла прыбытковай рабоце? Гэтыя і шэраг іншых надзённых пытанняў непакоілі старшыню райвыканкама У. П. Кураннога. На Обальскім керамічным  чыстыя страты дасягнулі 19 мільярдаў рублёў, з сумам канстатаваў дырэктар прадпрыемства В. А. Старыковіч. “Для завода на 500% выраслі цэны на энерганосьбіты, — сказаў ён, — і скараціць на гэта выдаткі не можам. Не дазваляе тэхналогія”. Тут распрацавалі план мерапрыемстваў па выхадзе на прыбытковую работу ў 2012 годзе. А пакуль трэба разграбаць накопленыя “завалы”. Вялікія даўгі за электраэнергію, і пагасіць іх дазволіў бы продаж на аўкцыённых таргах Расонскага філіяла завода. Філіял (у комплексным плане) “пацягне” на 20 мільярдаў рублёў. У Гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці дакументы прайшлі ўсе патрэбныя інстанцыі.
Па больш вузкіх праблемах завода. Тут наладзілі выпуск блокаў на аснове адыходаў пенапласту, разлічваюць на аб’ёмы тэнісіту і шамоту, а ў перспектыве — на прэферэнцыі дзяржавы па аплаце за газ.
Са стратамі ў 1,2 мільярда заканчваюць год на льнозаводзе. Бягучы год аказаўся горшым па вытворчых паказчыках, чым папярэдні. І прычына крыецца ў тым, што невялікі выхад льновалакна з трасты, якую ў бягучым годзе нарыхтавалі самі льнозавадчане.
Аналіз выканання бюджэту і прагнозы на 2012 год зрабіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка. Асноўфны лейтматыў гаворкі па тэме — нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці. Прычым, у разы. Менавіта гэта і выратуе сітуацыю з павышэннем зарплаты ў раёне. Пакуль што яна застаецца вельмі нізкай, на ўзроўні 1,6 мільёна рублёў, хаця трэба было выходзіць на лічбу ў 2,8 мільёна. Рэальна такой зарплаты можна дамагчыся ў адным выпадку — рэзка падняўшы выпуск прадукцыі. Па словах У. П. Кураннога, гаспадаркі за наступныя год-паўтара павінны мець статкі кароў з надоем у 5 тысяч літраў малака. Не таптацца на месцы, а разумна і навукова весці селекцыйную работу, мець трывалую кармавую базу.
Аб рабоце аддзела РАУС  па прафілактыцы  рэцыдыўнай злачыннасці дакладваў начальнік аддзела В. В. Мядзвецкі. Вадзім Вадзімавіч азначыў два ключавыя напрамкі ў рабоце: працаўладкаванне тых, хто вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі, і больш жорсткі кантроль за тымі, хто быў раней судзімы. Выяўлены факты, няхай і адзінкавыя, вырабу і збыту наркотыкаў у аграгарадку Светласельскі, вялася гаворка па рабоце дабравольных народных дружын, па выдзяленні памяшкання для часовага пражывання  былых зняволеных. Такія пакоі ёсць у некаторых раёнах вобласці, яны сябе добра зарэкамендавалі.
З заключным словам па азначаных у парадку дня пытаннях выступіў старшыня райвыканкама У. П. Куранны. Уладзімір Пятровіч яшчэ раз засяродзіў увагу прысутных на шматразовым павелічэнні выпуску тавараў, рэзкім павышэнні прадукцыйнасці працы і жорсткай эканоміі.
У рабоце пасяджэння райвыканкама прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь В. М. Байкоў.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №100 ад 27.12.2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *