Представители райисполкома навестили деревни Добейского сельсовета

Президент Сельское хозяйство

“Дзеці не забываюць, а што нам яшчэ трэба?”
9-15 сакавіка ў Дабейскім сельсавеце праходзіць Дзень работы з насельніцтвам.
9 сакавіка рэйдавыя групы на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай наведалі  вёскі Вялікія Ляжні, Ільінцы, Забор’е, Беразніца, Мяхі, Хмялеўскія Ляжні, Магілёўка, Кулакова.

Сустрэча з жыхарамі Ляжнёў была прызначана ў мясцовым сельскім клубе. У клуб прыйшлі дзве жанчыны, якія паскардзіліся, што зімой ля іх агарода здарыўся парыў водаправода. Работнікі УП ЖКГ адрамантавалі трубы, але вось катлаван не закапалі па сённяшні дзень. І ён стаў вялікай небяспекай для дзяцей, якія вясной усё часцей выходзяць гуляць на вуліцу. І. М. Новікава паабяцала, што ў бліжэйшыя дні камунальнікі выправяць свае недапрацоўкі.
Сходы-сустрэчы з грамадзянамі былі праведзены па месцы жыхарства, члены груп наведалі інвалідаў, адзінока пражываючых, афганцаў, мнагадзетныя сем’і. Начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка завітаў у кожную хату, дзе пражываюць людзі з асацыяльнымі паводзінамі і тыя, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.  Аляксандр Рыгоравіч правёў з імі прафілактычную гутарку.
Састарэлыя, якія жывуць у вёсцы Ільінцы, хвалілі за добрую работу сацыяльнага работніка Наталлю Шархун. Мелі просьбу да раённых службаў вырашыць праблему з вадой: мінулым летам калодзежы перасохлі. А цяпер у іх “хлынула верхаводка” – вада затхлая, непрыдатная для ўжывання. У суседняй вёсцы Забор’е людзі прасілі падсыпаць разбітую дарогу.
Жанчыны з Беразніцы (на здымку) сабраліся ў пачатку вёскі, каб пагутарыць з прадстаўнікамі ўлады. Прэтэнзій да жыцця пенсіянеркі (менавіта такая катэгорыя пераважае ў вёсцы) не мелі. “Аўталаўка прыязджае рэгулярна, прывозіць усё неабходнае. І дзеці не забываюць – наведваюцца да бацькоў, а што нам, старым, яшчэ трэба?” – расказала В. Я. Васілеўская.
Самыя нешматлікія вёскі, у якіх пабывалі падчас падворнага абходу, – Мяхі, Магілёўка і Кулакова. Але і тут цепліцца жыццё. Прыемна было ўбачыць, што вяскоўцы пачалі прыбіраць ля сваіх падворкаў, некаторыя складвалі дровы. Да адзінока пражываючых пенсіянераў прыйшлося стукацца: дзверы былі замкнутыя. “А як жа – клапоцімся пра бяспеку, – патлумачыла адна састарэлая жыхарка з Кулакова. – Наш участковы рэкамендаваў зачыняцца, каб чужыя людзі не змаглі пакрыўдзіць”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *