Дед Мороз побывал на фермах в «Ульском»

Главное Сельское хозяйство

Дзед Мароз на фермах
Работа ў жывёлаводаў такая: патрэбна быць на ферме і напярэдадні Новага года, і пасля яго, бо кароў трэба карміць, даіць і даглядаць. Нягледзячы на што-дзённыя клопаты, напярэдадні свята на фермах КУСГП «Ульскі» адчувалася, што прыходзіць Новы год. І не толькі ад таго, што ў пакоях адпачынку стаялі прыбраныя ёлкі. Па традыцыі сюды прыязджаюць Дзед Мароз са Снягуркай і прывозяць падарункі.

Не выключэннем быў і мінулы год – 31 снежня казачныя героі аб’ехалі фермы Кардон, Брыцікі, Лявонава-1 і Лявонава-2, затым завіталі на зерняток і ў майстэрню, каб павіншаваць механізатараў.
Разам з вясёлай кампаніяй мы пабывалі на лявонаўскіх фермах. Старшыня «Ульскага» Валянціна Лабейка павіншавала ўсіх са святам, пажадала здароўя, дабрыні, шчырасці, добрых вытворчых паказчыкаў. Ад сельгаспрадпрыемства і прафсаюзнай арганізацыі Валянціна Уладзіміраўна ўручыла жывёлаводам тарты і мандарыны. Да віншавання далучылася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, якая таксама прыехала з салодкімі падарункамі.
Дзед Мароз са Снягуркай, ролю якіх выконвалі загадчыца Кардонскага клуба Святлана Барадзюля і мастацкі кіраўнік гэтай жа ўстановы Аляксандр Казлоўскі, прывезлі забаўляльную праграму, весялілі жывёлаводаў песнямі, раздавалі ўсім цукеркі на шчаслівы новы год, жадалі ўсяго найлепшага.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №2 ад 10.01.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *