Героями «Волшебной сказки» стали воспитанники дома семейного типа в Шумилино

Общество

«Чароўная казка»
Напярэдадні Новага года ў дзіцячым доме сямейнага тыпу прайшоў навагодні ранішнік «Чароўная казка».


Казачнымі героямі былі самі дзеці, а таксама іх выхавальнік Святлана Цярэнцьева. Каб дапамагчы падрыхтаваць музычна-танцавальныя нумары, у дзіцячы дом з Расон прыехаў сын Святланы Мікалаеўны Валерый. У гэты дзень павіншаваць дзяцей з надыходзячым Новым годам прыехала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. На свяце прысутнічалі работнікі аддзела па адукацыі райвыканкама на чале з начальнікам Валянцінай Мяньковай.
Навагодні ранішнік прайшоў весела, з песнямі, танцамі, салодкім сталом. Але самым доўгачаканым падарункам быў прыезд родных, матуляў і бабуляў, якія прывезлі цацкі і цукеркі. Дзеці сядзелі ля бацькоў, абдымалі іх.
Як адзначылі работнікі аддзела па адукацыі райвыканкама, у многіх бацькоў ёсць шанц вярнуць дзяцей у сям’ю. І аб гэтым мараць хлопчыкі і дзяўчынкі. Дык няхай жа іх мары ў новым годзе збудуцца.
Таленты,
вартыя падарункаў
Святы не павінны хутка заканчвацца. А падарункаў дзеці, наогул, чакаюць заўжды. Вось і 5 студзеня ў дзіцячай школе мастацтваў прайшоў традыцыйны Калядны канцэрт. Дзеці са шматдзетных, апякунскіх сем’яў і проста таленавітыя і працавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі на што здатныя. Яны спявалі, танцавалі, ігралі на музычных інструментах, дэманстравалі мастацкія таленты.
А ацэньвалі дзіцячыя выступленні сапраўдныя Дзед Мароз са Снягуркай. І падарункі ўручылі кожнаму, і на шчырыя пажаданні і апладысменты шчодрымі былі. А што яшчэ трэба для шчасця?..
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Апублікавана ў №2 ад 10.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *