Криминальные новости. Происшествия

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Генератар
Адміністрацыя УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» паведаміла ў РАУС пра тое, што ў рамонтнай майстэрні ў Добрыне пабывалі злодзеі: прапалі стартар і генератар на МТЗ-82. Агульны ўрон ацэнены на 416 рублёў. Узбуджана крымінальная справа. Злодзеі вышукваюцца.
Веласіпед
Пацярпеў жыхар Мікіціхі: прапаў веласіпед «Стэлс», які гаспадар пакінуў ля гаспадарчай пабудовы. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што веласіпед прыбраў да рук мясцовы жыхар. Максімальнае пакаранне, што яму пагражае, – пазбаўленне волі да трох гадоў. Веласіпед знойдзены і канфіскаваны, ён будзе вернуты гаспадару.
Бык
У міліцыю звярнулася жыхарка Віцебска, якая паведаміла, што на пашы ля Грабніцы, куды прыязджала на дачу, яна навязвала пасвіцца быка – сёлетняе зімовае надвор’е дазваляе. Аднойчы жывёлы, якая, па словах гаспадыні, важыць 450 кілаграмаў, не стала. Узбуджана крымінальная справа. Кошт быка ацэнены ў 2 тысячы рублёў.
Сазводак ДАІ
Нецвярозыя
Жыхар Шуміліна, будучы нападпітку, ехаў на «Фальксвагене» па райцэнтры і быў спынены супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі. Суд улічыў той факт, што парушальнік з’яўляецца мнагадзетным бацькам, і прысудзіў штраф у 51 базавую велічыню. Ну, а з вадзіцельскімі правамі жыхару райцэнтра прыйдзецца развітацца на тры гады.
* * *
Падчас чарговага рэйду па дарогах раёна супрацоўнікі ДАІ ў Мосараве затрымалі механізатара КУСГП «Сіроцінскі», які ў стане алкагольнага ап’янення ехаў за рулём трактара. Мужчыну пагражае штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
У кювеце
Жыхар Наваполацка, які ехаў на «Аўдзі» па аўтадарозе Р-20, не выбраў бяспечную хуткасць руху і не ўлічыў, што падмарозіла і месцамі слізка. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. У выніку аўтамабіль быў пашкоджаны, вадзіцель не пацярпеў. Складзены адміністрацыйны пратакол, які адпраўлены па месцы жыхарства парушальніка.
Уцякач
Жыхар райцэнтра, які на «Фальксвагене» ехаў па аг. Слабада, па незразумелых прычынах не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. З месца здарэння парушальнік уцёк. Мала таго, пасля ДТЗ мужчына «дзеля зняцця стрэсу» ўжываў спіртныя напіткі. Жыхару райцэнтра пагражае штраф да 150 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на 5 гадоў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №3 ад 14.01. 2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *