Криминал. Происшествия

Происшествия

300 тысяч
У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Светласельскага: ягоны легкавы аўтамабіль, які стаяў непадалёк ад дома, абрабавалі. Злодзеі шляхам апускання шкла задняй правай дзверцы праніклі ў машыну і ўкралі партаманет, у якім знаходзілася трыста тысяч рублёў. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
Злодзей знойдзены праз 3 гады
У практыцы супрацоўнікаў РАУС бываюць выпадкі, калі крымінальныя справы раскрываюцца праз некалькі гадоў. Напрыклад, нядаўна знойдзены злачынца, які амаль тры гады таму пранік у дом да аднаго з жыхароў вёскі Сураўні, украў тэлевізар “Віцязь” і трыста тысяч рублёў. Злодзеем аказаўся жыхар вёскі Гаравыя, раней судзімы за крадзеж.
Прэвентыўны нагляд
Жыхар райцэнтра, які быў раней судзімы за крадзеж, не захоўваў патрабаванні прэвентыўнага нагляду. Мужчына ў вызначаны тэрмін павінен быў прыходзіць на рэгістрацыю ў РАУС, не выязджаць за межы раёна, не злоўжываць спіртным. Але мужчына не прытрымліваўся гэтых патрабаванняў, двойчы на працягу года прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне прэвентыўнага нагляду. А нядаўна супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа.
Напіліся – паехалі
Жыхар в. Дабея знаходзіўся ў г. Віцебску, там выпіў. Разумеў, што ў такім стане садзіцца за руль легкавушкі нельга, таму даверыў кіраванне знаёмаму. Але той таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, ды яшчэ не меў пры сабе вадзіцельскіх правоў. На жыхара в. Дабея складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф памерам у 20 базавых велічынь і пазбаўленне ва-дзіцельскіх правоў на тры гады.
Пакатаўся
Жыхар аграгарадка Кардон, які вечарам ехаў па вясковай вуліцы, не прыпыніўся на патрабаванне супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі. За гэта вясковец атрымаў 500 тысяч рублёў штрафу. А за тое, што матацыкліст быў у стане алкагольнага ап’янення і не меў правоў кіравання, ён атрымаў 3,5 мільёна рублёў штрафу. І гэта яшчэ не ўсё. Мужчына быў без моташлема (штраф 100 тысяч рублёў), кіраваў матацыклам без дагавору абавязковага страхавання (штраф 500 тысяч рублёў).
Грузавік
Грузапад’ёмныя машыны з агульнай масай звыш 3,5 тоны павінны прыпыняцца ў спецыяльна адведзеных месцах. Але гэтае патрабаванне часта не выконваецца. Так, нядаўна жыхар райцэнтра прыпыніў сваю грузавую “Вольву” ў цэнтры нашага горада. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол, ён заплаціў штраф  500 тысяч рублёў.
На МТЗ
Жыхар аграгарадка Башні, які нядаўна быў пазбаўлены правоў кіравання на тры гады, сеў за руль МТЗ. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол. Як высветлілася, вясковец за падобнае правапарушэнне прыцягваецца да адказнасці другі раз на працягу года. Мужчына заплаціў штраф два мільёны рублёў.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №44 ад  05.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *