На цэнтральнай пошце Шуміліна ўладкаваны тэрмінал электроннай чаргі

Новости Общество

Электронная чарга працуе на пошце

На мінулым тыдні на цэнтральнай пошце Шуміліна ўладкаваны тэрмінал электроннай чаргі – для камфорту і зручнасці кліентаў. Да гэтага часу падобная сістэма была пакуль што толькі ў гарадах.

На нашай пошце яна працуе наступным чынам: на экране тэрмінала кліент выбірае патрэбную яму паслугу (“плацяжы”, “прыём і выдача паштовых адпраўленняў, пераводы, рэалізацыя паштовак, канвертаў, марак” ці “іншыя паслугі”), забірае талончык і чакае, калі яго запросяць. У гэты час ён можа прысесці і крыху адпачыць на мяккіх канапах, устаноўленых у холе. Калі падыдзе чарга, прагучыць аўдыётэкст з нумарам талона, нумар талона з’явіцца на спецыяльным маніторы і на акенцы.
Укараненне электроннай чаргі мае на мэце стварыць максімальна камфортныя ўмовы пры аплаце тых ці іншых паслуг, запэўніла кіраўніцтва пошты.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №3 ад 14.01. 2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *