В деревне Польковичи сгорел дом. 80-летнюю хозяйку и её сына-инвалида спасли соседи

Происшествия

З палаючага дома вывелі суседзі

10 студзеня здарыўся пажар у вёсцы Полькавічы Каўлякоўскага сельсавета. На шчасце, абышлося без ахвяр. Гаспадыню дома і яе сына з палаючага дома вывелі суседзі.


Сігнал аб пажары дома па вул. Маладзёжнай у в. Полькавічы паступіў ў службу ратавання ў 14.16. Па прыбыцці да месца падраздзяленняў РАНС назіралася адкрытае гарэнне дома і абрушванне даху.
81-гадовая гаспадыня пражывала сумесна з 50-гадовым сынам, інвалідам 1 групы. На момант узнікнення пажару абодва знаходзіліся ў доме, да прыбыцця ратавальнікаў іх з памяшкання вывелі суседзі, якія ўбачылі пажар.
Агнём знішчаны дах, столевае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены. Дом для далейшага пражывання непрыдатны, гаспадыня з сынам будуць пражываць у дачкі ў гэтым жа населеным пункце.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару ўстанаўліваецца.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.
Апублікавана ў №4 ад 17.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *