30 комплектов постельного белья сшили шумилинские гимназисты для пациентов социального учреждения

Образование Общество

Пасцельная бялізна ад гімназістаў
А між іншым, гэта не ўсе добрыя справы гімназістаў. Яны вырашылі не абмяжоўвацца дапамогай дзецям, а ў рамках акцыі “Цуды на Каляды” паклапаціліся і пра пажылых, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для людзей сталага ўзросту і інвалідаў у Мішневічах.

Валянціна Штуро ўдзячная членам атрада «Гарачыя сэрцы» з гімназіі за падарунак.

Так, за кошт праграмы другаснай занятасці вучні гімназіі пашылі 30 камплектаў пасцельнай бялізны і перадалі ў аўторак дырэктару Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Валянціне Штуро, каб яна завезла калядныя падарункі сваім падапечным. Няхай людзям сталага ўзросту ў аддзяленні будзе камфортна і ўтульна, як дома.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №4 ад 17.01.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *