Вакансіі ёсць. Хоць і няшмат

Общество Экономика

Вакансіі ёсць. Хоць і няшмат

(Інфармацыя прадстаўлена ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама)
Агент страхавы.  Прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Шумілінскім раёне мае 3 вакансіі (зарплата 2,3 млн руб.)
Аператар машыннага даення.  Такі спецыяліст неабходны ў “Прыдзвінскім”  (з/п 3,5 млн).
Бухгалтар. Вакансію мае “Шумілінскі райаграсэрвіс” (з/п 3,5 млн).
Ветэрынарны ўрач. Работа ёсць у “Сіроцінскім” (з/п 3 млн).
Ветэрынарны фельчар. Работу і зарплату ў 3 млн прадстаўляе ААТ “Ляжні”.
Галоўны аграном. Запрашае на работу ААТ “Прыдзвінскі” (зарплата 5 млн руб.)
Галоўны бухгалтар. 5 арганізацый маюць патрэбу – КУСГП “Ульскі” (з/п 5,6 млн), КУП бытавога абслугоўвання насельніцтва (з/п 4 млн), ААТ “Прыазёрны мір” (з/п 5,3 млн), КУСГП “Сіроцінскі” (з/п 2,6 млн) і “Шумілінскі райаграсэрвіс” (4,5 млн).
Галоўны ветурач. Спецыялістаў чакаюць у “Ульскім” (з/п 5,6 млн), а таксама ў “Прыазёрным міры” (з/п 5,3 млн).
Галоўны заатэхнік. Спецыялістаў запрашаюць “Сіроцінскі” (з/п 3 млн) і “Прыдзвінскі” (зарплата 5 млн руб).
Галоўны інжынер. Неабходны ў “Ульскім” (з/п 5 млн).
Галоўны спецыяліст. Вакансія існуе ў ЦБП №225 «Беларусбанка» (з/п 3,7 млн).
Галоўны эканаміст. Запрашаюць два прадпрыемствы –  “Ульскі” (з/п 5 млн) і СФГ “Раднік” (з/п 3 млн).
Жывёлавод. 2 вакансіі ёсць у  “Ляжнях” (з/п 3,5 млн), адна – у “Прыдзвінскім” (з/п 3 млн руб.)
Інжынер па аўтаматызаваных сістэмах кіравання вытворчасцю знойдзе работу ў “Шумілінскім лясгасе” (з/п 3,3 млн).
Інжынер-гідратэхнік. Работу прапануе Шумілінскае ПМС – з/п 3 млн руб.
Медыцынская сястра. Работа ёсць у Шумілінскай раённай бальніцы (з/п 3,5 млн).
Музычны кіраўнік. Трэба звяртацца ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (з/п 2,8 млн).
Педагог-псіхолаг. На работу запрашае аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (з/п 2,9 млн).
Прадавец. 2 вакансіі прапануе Шумілінскае райпо (з/п 3,5 млн).
Прыёмшчык заказаў. Звяртацца ў КУП бытавога абслугоўвання насельніцтва (з/п 2,3 млн).
Сацыяльны работнік. Вакансіі ёсць у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (з/п 2,4 млн).
Спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг. 2 вакансіі мае ЦБП №225  «Беларусбанка» (з/п 3 млн).
Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў 4-5 разраду знойдзе работу ў КУП БАН – з/п 2,6 млн.
Урач-спецыяліст. Шумілінская раённая бальніца мае вакансіі стаматолага, анестэзіёлага, эндакрынолага (з/п 4,5 млн).
Фельчар. 6 вакансій мае Шумілінская раённая бальніца (з/п 5 млн).
Фельчар-лабарант патрэбны Шумілінскаму РЦГЭ – з/п 2,5 млн руб.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №11 ад 09.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *