Инспекция надзора и профилактики Шумилинского РОЧС достойно встречает свой профессиональный праздник

Бяспека Главное

Інспектары працуюць на зніжэнне колькасці пажараў

Перад вамі – інспекцыя нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у поўным складзе.

Знаёмцеся: падпалкоўнік Віктар Герасіменка, першы намеснік начальніка РАНС – начальнік інспекцыі, стаж работы ў службе ратавання больш за 20 год. Старшы лейтэнант Дзмітрый Гушчын – старшы інспектар, які працуе ў аддзеле два з паловай года. Прайшоў усе навучальныя прыступкі: Гомельскі ліцэй і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС. Між іншым, у мінулым годзе заняў другое месца ў абласным конкурсе “Лепшы інспектар дзяржпажнагляду”. Маёр Вадзім Півавараў – інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю, таксама з дваццацігадовым стажам, самы часты “твар” на старонках раённай газеты, а яшчэ ў школах, садках, установах культуры, населеных пунктах, месцах масавага знаходжання людзей. Старшы лейтэнант Павел Швяцоў – інспектар, яго працоўны стаж у МНС складае 16 год. Лейтэнант Анастасія Сямёнава – інспектар, малады спецыяліст, летась закончыла Універсітэт грамадзянскай абароны з чырвоным дыпломам і трапіла па размеркаванні ў Шуміліна, восенню ў раённым конкурсе прыгажосці “Краса восені” стала “Міс Стыль”.
Укамплектаваная каманда, дзеяздольная, гатовая рашаць па-стаўленыя кіраўніцтвам задачы. А задач у інспекцыі нямала. Найперш гэта нагляд за дзеючымі аб’ектамі і тымі, што будуюцца. Тут размова ідзе пра праверкі-маніторынгі суб’ектаў гаспадарання на прадмет забеспячэння пажарнай бяспекі. Дарэчы, за мінулы год колькасць праверак значна павялічылася.
Шмат увагі надаецца рабоце ў жылым сектары. Гэта рэйды, назіральныя камісіі, акцыі. Інспектары – частыя госці ў дамах грамадзян з так званай групы рызыкі, дзе абавязкова трэба трымаць на кантролі супрацьпажарны стан жылля. Паралельна яны праводзяць прафілактычную работу, прапаганду, абучэнне насельніцтва бяспечным паводзінам.
Тым не менш, усё гэта самі інспектары называюць “кветачкамі” да той пары, калі не здараецца ўзгаранне. Інспектар разам з ратавальнікамі адпраўляецца на месца здарэння, калі неабходна, прымае ўдзел у ліквідацыі пажару, а пасля становіцца ўедлівым і прынцыповым дазнавальнікам, пажарным следчым, расследуе прычыну НС. Гэта самая карпатлівая і складаная работа, якая можа пераходзіць у кругласутачны рэжым, патрабуе ад спецыяліста юрыдычных ведаў, валодання нарматыўна-тэхнічнай базай, а ў дадатак – вытрымкі і стрэсаўстойлівасці.
“Наша інспекцыя нагляду і прафілактыкі – сплаў вопыту і маладосці, – зазначыў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновіч, які з’яўляецца галоўным дзяржаўным інспектарам Шумілінскага раёна па пажарным наглядзе. – За мінулы год аддзел мае нядрэнныя вынікі работы па многіх паказчыках. І ў тым, што ўдалося знізіць колькасць пажараў з 29 у 2018 да 26 у 2019 годзе, заслуга не толькі суб’ектаў прафілактыкі і насельніцтва, але і інспекцыі ў тым ліку, вынік іх належнай і планамернай нагляднай і прафілактычнай работы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №4 ад 17.01.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *