19 января – День спасателя

Безопасность Новости

19 студзеня – Дзень ратавальніка
Паважаныя работнікі і ветэраны аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас
з прафесійным святам – Днём ратавальніка!
Штодзённа, без перапынкаў і выхадных, вы несяце сваю нялёгкую службу, прыходзіце на дапамогу людзям, якія апынуліся ў складанай сітуацыі, выратоўваеце самае каштоўнае – чалавечае жыццё. Вялікае значэнне мае таксама прафілактычная работа па папярэджанні надзвычайных сітуацый і пажараў, якую вы праводзіце ў нашым раёне.
Дзякуючы вашай зладжанай рабоце, жыхары раёна заўсёды могуць разлічваць на дапамогу ў надзвычайнай сітуацыі.
Упэўнены, што і надалей ратавальнікі застануцца для ўсіх нас надзейнай апорай у непрадбачаных жыццёвых сітуацыях.
Ад усёй душы жадаем усім ветэранам і супрацоўнікам аддзела моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, невычэрпнай крыніцы жыццёвых сіл і задавальнення ад працы! Няхай узаемаразуменне, мір і дабро пануюць у вашым калектыве і вашых сем’ях!
Апублікавана ў №4 ад 17.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *