В Шумилинском районе около 40 человек получат материальную помощи» в связи с празднованием 75-й годовщины Великой Победы

Беларусь помніць Векапомнае Главное

Ветэранам будзе аказана матэрыяльная дапамога

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №491 ад 30 снежня 2019 года ў сувязі са святкаваннем 75-годдзя Перамогі савецкага народа ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян будзе аказана аднаразовая матэрыяльнай дапамога.


Мяркуецца, што агульная колькасць атрымальнікаў грашовай дапамогі ў краіне складзе каля 20 тысяч чалавек. У нашым раёне, па падліках спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, такую дапамогу атрымаюць амаль 40 чалавек.
Матэрыяльная дапамога будзе аказвацца дыферэнцыравана. Героям Савецкага Саюза прадугледжана выплата ў памеры 2,5 тысячы рублёў. Дапамогу ў памеры 1,7 тысячы рублёў у раёне атрымаюць адзін інвалід вайны і чатыры ўдзельнікі вайны. Трое ўзнагароджаных ордэнамі ці медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле і адзін блакаднік, узнагароджаны знакам “Жыхару блакаднага Ленінграда”, атрымаюць па 900 рублёў. Дапамогу ў памеры 700 рублёў выплацяць 25 былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў і гета і пяці інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны альбо з наступствамі ваенных дзеянняў.
Матэрыяльную дапамогу плануюць выплаціць з 1 красавіка да 1 мая.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №8 ад 31.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *