Каронавірус: што неабходна ведаць

Здароўе

Каронавірус: што неабходна ведаць
Пра ўспышку невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань улады Кітая паведамілі ў канцы мінулага года. У пачатку студзеня кітайскія медыкі ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы – каронавірус 2019-nCoV.

На сённяшні дзень колькасць захварэлых на пнеўманію, якую выклікае каронавірус новага тыпу, дасягнула ў Кітаі больш за 28 тысяч чалавек. Памерла 565 чалавек. Хвароба зарэгістравана ў 28 краінах свету.
У Беларусі не зафіксавана ніводнага выпадку хваробы. Міністэрства аховы здароўя адсочвае сітуацыю з каронавірусам новага тыпу ў свеце, узмоцнены прафілактычныя мерапрыемствы, каб не дапусціць яго распаўсюджання ў нас.

Што такое каронавірус?
Каронавірусная інфекцыя – вострае інфекцыйнае віруснае захворванне, якое характарызуецца запаленнем дыхальных шляхоў і інтаксікацыяй.

Як адбываецца заражэнне?
Паветрана-кропельным шляхам, кантактна-бытавым (пры пападанні вірусу на слізістыя абалонкі вачэй, рота і носа).

Асноўныя сімптомы
Павышэнне тэмпературы, насмарк, сухі кашаль, слабасць, галаўны боль, могуць быць болі ў горле і вадкі стул.

Меры прафілактыкі
Пазбягаць кантактаў з людзьмі з сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі, устрымацца ад наведвання месцаў масавага знаходжання людзей, выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання (аднаразовыя медыцынскія маскі), калі кантактуеце з людзьмі з сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі, мыць рукі з выкарыстаннем мыла і антысептычных сродкаў на спіртавой аснове як мага часцей, у тым ліку пасля наведвання месцаў масавага знаходжання людзей, не дакранацца да вачэй, рота і носа рукамі, калі яны не мытыя ці не апрацаваныя антысептыкам, ужываць толькі тэрмічна апрацаваную ежу, бутыляваную ці кіпячоную ваду.
Калі вы прыбылі з краіны, у якой рэгістраваліся выпадкі інфекцыі, выкліканай каронавірусам 2019-nCoV, пры з’яўленні сімптомаў інфекцыйнага захворвання неадкладна звяртайцеся за медыцынскай дапамогай, мінімізаваўшы кантакты з людзьмі (выклікайце хуткую медыцынскую дапамогу і паведаміце дыспетчару, што вы наведвалі краіну, у якой рэгістраваліся выпадкі інфекцыі каронавіруса 2019-nCoV.
Крысціна АФАНАСЬЕВА,
галоўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна.
Апублікавана ў №10 ад о7.02.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *