25 молодых солистов приняли участие в конкурсе «Песни юности наших отцов»

Культура Молодёжь Новости

«Песні юнацтва нашых бацькоў»

Добрая песня з’яўляецца нязменным спадарожнікам нашага жыцця. Яе любяць і спяваюць незалежна ад ўзросту. Менавіта таму конкурс «Песні юнацтва нашых бацькоў» карыстаецца папулярнасцю сярод моладзі. 8 лютага раённы этап гэтага конкурсу сабраў ў зале Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў 25 маладых аматараў патрыятычнай песні.

На сцэне Яна Дзямідчык

Сёлетні агляд-конкурс быў прысвечаны Году малой радзімы і 120-годдзю з дня нараджэння вядомага кампазітара І. Дунаеўскага. Любоў да малой радзімы, тэма гістарычнай памяці гучала ў творах, якія выконвалі спевакі.
Пераможцамі раённага этапа сталі Яна Дзямідчык, салістка ўзорнай эстраднай студыі «Асарці» раённага цэнтра культуры (кіраўнік І. Карнілава) і трыа студыі «Фантазія» ў складзе Анастасіі Волкавай, Кіры Ліпчанкі і Вікторыі Лук’янавай з Обальскага ГДК (кіраўнік Ж. Курыленка). Яны будуць прадстаўляць раён у занальным адборачным туры абласнога конкурсу.
Другое месца падзялілі Аляксандра Графская (Шумілінская ДШМ, кіраўнік Н. Жаваранкава) і Ульяна Рымша (Обальская ДШМ, Ж. Алімава). Трэцяе месца заваявалі Ганна Новікава (Ляжнёўскі сельскі клуб – цэнтр духоўнага выхавання) і Сабіна Салахава (Лаўжанскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу, С. Усава).
Таксама ў розных намінацыях былі адзначаны Кацярына Радкевіч з Мікіціхінскага ясляў-сада (намінацыя «Прыз сімпатый гледачоў»), Алена Бражэнская з Шумілінскага ясляў-сада №1 («Яркі нумар»), Вольга Коцікава (Слабадскі СДК, «Лепшае выкананне песні беларускіх кампазітараў»), Валерыя Падалякіна (Башнёўскі СК, «За артыстычнасць»), Дзіяна Шакуць (Мішкавіцкі СК, «Паспяховы дэбют»).
Вольга Шаўнёва,
метадыст Шумілінскага РЦК.
Апублікавана ў №11 ад 11.02.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *