500 нарушителей ПДД выявили за месяц в Шумилинском районе

Безопасность Закон Общество

Месячнік. звыш 500 парушальнікаў
У лістападзе ў раёне праводзіўся месячнік бяспекі дарожнага руху. Супрацоўнікі ДАІ выступалі з прафілактычнымі гутаркамі ў розных арганізацыях і прадпрыемствах раёна, у школах. Лістоўкі прафілактычнага характару расклейвалі на магазінах, рынках і ў іншых месцах масавага скаплення людзей.
Усяго за мінулы месяц супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі было затрымана 519 парушальнікаў. За парушэнне правілаў дарожнага руху аштрафаваны 138 пешаходаў. Дзевяць вадзіцеляў, якія кіравалі машынай без правоў, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Выяўлена восем вадзіцеляў, якія селі за руль у стане алкагольнага ап’янення.
У лістападзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты сем службовых асоб, у тым ліку два – за нездавальняючае ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі. Супрацоўнікі ДАІ сумесна з работнікамі дарожных службаў патрулявалі на дарогах рэспубліканскага значэння з 6.00 да 23.00. У гэты час на праезнай частцы нярэдка знаходзіліся людзі. Так, на аўтадарозе Полацк-Віцебск было складзена 18 адміністрацыйных пратаколаў і на дарозе Гарадок-Ула-Камень – 18 пратаколаў. Асаблівую заклапочанасць выклікае дарожная бяспека ў Язвіне і Мікіцісе. Асабліва шмат парушэнняў тут пасля таго, як прыходзіць вячэрні цягнік. Палова з іх ідуць па краі праезнай часткі без флікера, другая палова ўвогуле шыбуе пасярэдзіне дарогі.
З 1 па 30 лістапада ў раёне праходзіла прафілактычная акцыя “Асцярожна, пешаход!”. За гэты час супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі было выяўлена 145 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Два вадзіцелі прыцягнуты да адказнасці за тое, што селі за руль нецвярозымі. 41 пешаход аштрафаваны ў вячэрні час сутак за адсутнасць флікера.
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №94 ад 06.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *