С Сиротино сгорел дом, погибли люди

Безопасность Происшествия

Пажар у Сіроціне
20 жніўня  ў 4 раніцы здарылася трагедыя ў Сіроціне – загарэўся 2-х кватэрны жылы дом. У агні загінулі два чалавекі – 82-гадовая гаспадыня і яе 53-гадовы сын. Гаспадар другой кватэры, ветэрынар мясцовай гаспадаркі, пакінуў палаючы дом самастойна.
Пажар «з’ёў» дах на плошчы 60 кв. м, маёмасць, пашкодзіў столь і сцены.
Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні сына гаспадыні.
Са слоў суседзяў, ён апошнім часам нідзе не працаваў, злоўжываў спіртнымі напоямі, напярэдадні быў п’яны.
Матэрыял знаходзіцца ў пракуратуры Шумілінскага раёна.
А. ЛЯВОНАЎ, інспектар дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Опубликовано в №66 от 27.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *