«Спички – детям не игрушка». Не допустить гибели детей на пожарах

Безопасность Общество

Полымя дзіцячага свавольства
Усім вядома, што часта пажары ўзнікаюць з-за дзіцячага свавольства з агнём. Бывае, што дзеці гуляюць з запалкамі, разводзяць кастры, гуляюць з прасамі, кіпяцільнікамі, іншымі электрычнымі прыборамі. А ўсё таму, што дарослыя пакідаюць у даступных месцах запалкі, дазваляюць дзецям паліць грубкі, прыглядваць за ацяпляльнымі прыборамі. І не дзіўна, што зводкі МНС стракацяць пажарамі, у якіх гінуць дзеці. Сёлета ў рэспубліцы адбылося больш за дзве тысячы пажараў, у якіх загінулі 415 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей. У Віцебскай вобласці адбылося 373 пажары, загінулі 85 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.
Двое дзяцей загінула на пажары ў вёсцы Волкавічы Талачынскага раёна. Бацькі пакінулі дома без нагляду 4-х гадовага сына і 2-х гадовую дачку. Калі суседзі заўважылі ў доме дым, спрабавалі дапамагчы дзецям, але ім гэта не ўдалося. Дзяўчынка і хлопчык загінулі ў агні. Папярэдняя прычына пажару – дзіцячае свавольства з агнём.
Хацелася б, каб пра гэты жудасны факт усе бацькі расказалі сваім дзецям, каб займалі іх у вольны час пасільнай працай, накіроўвалі інтарэсы і энергію ў творчае русла. Хочацца, каб у нашым раёне не было ніякіх трагічных выпадкаў, а ўсе дзеці былі жывыя і здаровыя.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №24 (8890) ад 01.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *