Вячаслаў Цуранаў: «Практыку ваджэння праходзіў у Афгане»

Общество

«Практыку ваджэння праходзіў у Афгане»

Прафсаюзная арганізацыя ДРБУ №204 заўсёды віншуе сваіх работнікаў са знамянальнымі датамі. У вадзіцеля прадпрыемства Вячаслава Цуранава ёсць такая асаблівая дата – дзень вываду савецкіх войск з Афганістана. З гэтай датай, а таксама з надыходзячым Днём абаронцаў Айчыны, віншавалі Вячаслава Яўгенавіча старшыня прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Святлана Бельская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Емяльянаў.

Падарунак Вячаславу Цуранаву ўручае Святлана Бельская.

Вячаслаў Цуранаў, які працуе на прадпрыемстве амаль трыццаць гадоў, – адзін з лепшых вадзіцеляў. Менавіта яму нядаўна даверылі новы МАЗ. «Практыку ваджэння праходзіў у Афгане, – расказвае Вячаслаў Яўгенавіч. – У 1988 годзе быў прызваны на тэрміновую ваенную службу, пасля “вучэбкі” трапіў у Афганістан. Наш асобы 18-ты батальён сувязі Ваенна-паветраных сіл стаяў ля Кабула, мы забяспечвалі сувязь паміж нашымі часцямі, а таксама з Масквой. Я працаваў на ГАЗ-66 і на ЗІЛу, перавозіў людзей і апаратуру сувязістаў, іншыя грузы».
Праз год пасля службы ў Афганістане Вячаслаў Цуранаў быў пераведзены ў Новасібірск, адкуль і дэмабілізаваўся. Пасля службы вярнуўся жыць і працаваць на родную Шуміліншчыну.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №14 ад 21.02.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *