В Шумилино спортивными состязаниями отметили День защитников Отечества

Новости Общество Спорт, туризм

Спартыўная праверка маладых

Восем каманд прадпрыемстваў і арганізацый удзельнічала ў раённых спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і комплексе сілавых практыкаванняў сярод моладзі з нагоды Дня абаронцаў Айчыны.


Ацаніць спартыўную падрыхтоўку хлопцаў прыйшлі ветэраны-афганцы і намеснік ваеннага камісара падпалкоўнік Ігар Аляксееў. Добрага салдата вызначаюць моц, вынослівасць, загартоўка. Усе гэтыя якасці дапамогуць мужчыну і ў звычайным жыцці. На гэта звярнулі ўвагу госці, вітаючы аматараў спорту.
Па выніках спаборніцтваў трэцяе месца заняла каманда раённай гімназіі, на другой прыступцы аказаліся хлопцы з фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, у пераможцы выйшлі абаронцы Айчыны з СШ № 2.
Пераможцы атрымалі медалі і дыпломы, а таксама сімвалічныя павесткі ад ваеннага камісарыята на кантрактную і тэрміновую службу – у залежнасці ад таго, служылі хлопцы ці гэта ў іх яшчэ толькі наперадзе.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Апублікавана ў №15 ад 25.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *