Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Шахматна-шашачны турнір

У СШ №2 прайшоў шахматна-шашачны турнір падлеткаў з супрацоўнікамі міліцыі.
Разам з начальнікам РАУС Аляксеем Захаранкавым у СШ №2 завіталі начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Вячаслаў Воранаў, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Алена Селязнёва, начальнік ізалятара часовага ўтрымання Сяргей Асташонак, памочнік дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Аляксандр Аглушэвіч. Падлеткам было цікава іграць з міліцыянерамі ў шахматы і шашкі, асабліва выйграваць. Намеснік дырэктара школы Маргарыта Федчанка расказала, што на гульню з супрацоўнікамі РАУС у школе быў сапраўдны конкурс – столькі было жадаючых. Дзеці паказалі свае здольнасці ў шахматных спаборніцтвах (прызавыя месцы ў Мікалая Сцепаненкі, Сяргея Шурмялёва, Дзяніса Лашкова). Па шашках перамог старшакласнік Валерый Палітаеў, які неаднойчы ўдзельнічаў у абласных спаборніцтвах, другое месца ў Аліны Высоцкай, трэцяе – у Аляксандра Аглушэвіча з РАУС.
В. а. першага сакратара РК ГА БРСМ Вікторыя Бяляева ўручыла пераможцам дыпломы. А міліцыянеры перадалі дзецям салодкія пачастункі.
Падлеткі выказалі жаданне паспаборнічаць з міліцыянерамі ў валейболе ці баскетболе. Супрацоўнікі РАУС абяцалі прыехаць на такую сустрэчу, а заадно правесці са школьнікамі прафарыентацыйную гутарку. Ларыса ЗАЙЦАВА.

Біятлон
Гарадок прымаў удзельнікаў заключнага этапу кубка Федэрацыі біятлону Беларусі. Сярод юных шумілінскіх біятланістаў лепшы вынік паказала Анастасія Цітова (трэнер Генадзь Салапаеў). Анастасія перамагла ў мас-старце і стала другой у складзе змешанай эстафетнай каманды.
Па выніках пяці этапаў кубка Федэрацыі Анастасія Цітова заняла выніковае другое месца.

Валейбол
У Міёрах прайшоў адкрыты абласны турнір па валейболе сярод дзяўчат 2008-2009 гадоў нараджэння. На спаборніцтвах дэбютавала каманда дзяўчынак, якую трэніруе Юрый Пальвінскі. І дэбют выдаўся ўдалым: Святлана Тарасава, Яна Ярыга, Кіра Кавалёва, Кацярына Більдзюк, Вольга Рахцеева, Дар’я Абраменка, Вікторыя Асташонак і Алена Кузаўкова выйгралі ўсё сустрэчы і занялі выніковае першае месца.

Міні-футбол
У аграгарадку Ноўка Віцебскага раёна прайшоў турнір, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Гонар нашага раёна абараняла зборная «ФАЦ-Белая Русь». За перамогу змагаліся 9 каманд. Па выніках турніру нашы футбалісты занялі трэцяе месца, лепшым іграком быў прызнаны Сяргей Пікалеўскі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *