Определены лауреаты звания «Человек года Шумилинщины»

Главное Новости Общество

“Чалавек года Шуміліншчыны”
Рашэнне Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта
17 лютага 2020 года № 110

На падставе пункта 9 Інструкцыі аб парадку правядзення раённага конкурсу па прысваенні ганаровага звання “Чалавек года Шуміліншчыны”, зацверджанай рашэннем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 лістапада 2019 г. № 759, разгледзеўшы прадстаўленне раённай камісіі па разгляду матэрыялаў на прысваенне ганаровага звання “Чалавек года Шуміліншчыны”, Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Прысвоіць ганаровае званне “Чалавек года Шуміліншчыны” па намінацыях:

“Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес”:
БАРАНОЎСКАЙ Аксане Рыгораўне, здымшчыку-ўкладчыку цэха № 2 адкрытага акцыянернага таварыства “Обальскі керамічны завод”;

“Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка”:

ЧАРАНОК Наталлі Мікалаеўне, аператару машыннага даення малочнатаварнай фермы Мішкавічы сялянскай (фермерскай) гаспадаркі Сямёнава Юрыя Віктаравіча “Раднік”;

МАЗЕЙКУ Уладзіміру Міхайлавічу, ляснічаму Казьянскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Шумілінскі лясгас”;

“Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі”:

БЯДРЫЦКАМУ Андрэю Аляксеевічу, слесару-сантэхніку чацвёртага разраду камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства “Шумілінская ПМК-70”;

ІТАЛЬЯНЦАВУ Юрыю Віктаравічу, дарожнаму рабочаму 4 разраду філіяла “Шумілінскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 204” камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд”;

“Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь”:

БАРАНОЎСКАЙ Святлане Віктараўне, педагогу дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”;

“Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый”:

НЕСЦЯРЭНЦЫ Алене Віктараўне, загадчыцы сектара планавання і выканання бюджэту фінансавага аддзела Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта.

Старшыня В. С. Гутараў.
Кіраўнік спраў-начальнік упраўлення справамі С. Д. Белагалоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *